Шукаем працу / euroradio.fm
Навучальны год і сесія засталіся ззаду, і для студэнтаў (як і для старшакласнікаў) надыходзіць кароткі перыяд, калі можна канвертаваць вольны час у кэш.
Дзе шукаць першую падпрацоўку? На які даход можна разлічваць? Як пераканацца, што працу аплацяць, а працадаўца — добрасумленны?
Каб дапамагчы маладым беларусам, журналістка Еўрарадыё вывучыла вакансіі, якія прапануе дзяржаўная служба занятасці, а таксама ад імя суіскальніцы паразмаўляла са спецыялісткай Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Студэнтам
Для тых, каму ўжо споўнілася 18 гадоў, у Мінску прапануюць вялікі спіс вакансій, але чакаць залатых гор не варта. У асноўным гэта праца “на нагах” або цяжкая фізічная праца.
Затое тут менш абмежаванняў па графіку, а значыць, і шанцы зарабіць крыху больш, чым проста “на марозіва”, вышэйшыя.
Калі вам ад 14 да 18 гадоў, знайсці працу складаней, а заробкі будуць больш сціплымі праз заканадаўчыя абмежаванні па працягласці працоўнага часу. Тым не менш у Мінску ёсць некалькі правераных варыянтаў.
Калі вы жывяце не ў Мінску, выбар усё роўна ёсць — у базе дзяржаўнай службы занятасці зараз размешчана больш за 18 тысяч вакансій для аплатнай часовай занятасці па ўсёй краіне (для непаўналетніх прапануюць больш за 9 тысяч працоўных месцаў).
Сферы дзейнасці розныя, аднак асноўная колькасць прапаноў у рэгіёнах, што цалкам чакана, сканцэнтравана ў сельскай гаспадарцы і сферы добраўпарадкавання тэрыторый.
Вось некалькі прыкладаў:
Каб не натрапіць на “развод” і не адпрацаваць месяц бясплатна, у Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама раяць карыстацца толькі дзяржаўным парталам ДСЗ. За інфармацыю на іншых камерцыйных сайтах чыноўнікі адказнасці не нясуць.
На афіцыйным партале ёсць укладка “Часовая занятасць”, куды інфармацыя паступае наўпрост ад правераных наймальнікаў. Ніхто не возьме вас “проста так” — работнікаў афармляюць альбо па працоўнай кніжцы, альбо прапануюць падпісаць афіцыйны дагавор падраду.
Схема дзеянняў простая:
Важна: у аб’явах на сайце зарплату звычайна ўказваюць за поўную стаўку (гэта значыць за 8-гадзінны працоўны дзень). Але паколькі падлеткам па законе нельга працаваць поўны дзень, выніковая сума на картцы будзе залежаць ад рэальна адпрацаваных гадзін або аб’ёму выкананых задач.
Мінімальны парог пры поўнай адпрацоўцы месяца зараз складае 858 рублёў. Але ваш асабісты працоўны ліміт у перыяд канікулаў строга абмежаваны:
Таксама трэба памятаць, што нават на самую простую падпрацоўку ў Мінску вас не аформяць без медыцынскай даведкі з паліклінікі. А калі вам яшчэ не споўнілася 16 гадоў, абавязкова патрэбна пісьмовая згода бацькоў — без яе дагавор не заключаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут