Беларуска Блашко можа стаць лідарам рэзервовай біятлоннай сборнай Украіны

28/10/2017 - 08:59

Беларуска Дар’я Блашко, якая нядаўна атрымала ўкраінскі пашпарт, можа стаць лідарам другога складу зборнай Украіны. Пра гэта заявіў дзяржаўны трэнер украінскай каманды Яўген Калупаеў. Паводле ягоных словаў, у Дар’і найлепшыя вынікі летніх трэніровак і яна можа ачоліць рэзервовы склад, калі атрымае дазвол на старты.

Каб выступіць ужо ў гэтым сезоне за зборную Украіны, Блашко павінна мець дазвол ад Беларускай федэрацыі біятлону, паведамляюць замежныя СМІ.

Дар’я Блашко атрымала два залатыя медалі на юніёрскім чэмпіянаце свету-2015 у Раўбічах. У сезоне 2015/2016 спартсменка атрымала Вялікі глобус за перамогу ў агульным заліку юніёрскага Кубка IBU і Малы — за выйгрыш спрынтарскага заліку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі