Беларусбанк увёў невялікія змены ў зняцці грошай у банкаматах

29/04/2019 - 10:50

Беларусбанк увёў змены ў зняцці грошай у банкаматах. Яны звязаныя з уводам сумы. Каб кліенты не памыляліся, банк адмяніў неабходнасць набіраць два нулі пасля коскі. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з 29 красавіка, паведамляе прэс-служба банка.

Цяпер у момант здзяйснення аперацыі на беларускай, рускай і англійскай мовах кліент пабачыць інфармацыйнае паведамленне: "Увага! Фармат уводу адвольнай сумы без дробавай часткі".

БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі