Аўтобус, фота ілюстрацыйнае / Grenadier_Thomas, fotobus.msk.ru
На мяжы Беларусі з краінамі ЕС працягваюцца масавыя допыты беларусаў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на "размову" актыўна адпраўляць студэнтаў, што вучацца ў іншых краінах і едуць на святы дамоў.
Пра допыты і затрыманні ў беларускіх пунктах пропуску праваабаронцы атрымліваюць паведамленні ўжо некалькі гадоў. У некаторых выпадках "размовы" заканчваюцца затрыманнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут