Беларусам спатрэбіцца электронны дазвол на ўезд у Казахстан

15/10/2026 - 16:17

Казахстан

У Казахстане ўводзяць новыя правілы ўезду для грамадзян Беларусі, Расіі, ЗША і Еўрасаюза. Ужо ад 1 ліпеня 2027 года ім будзе патрэбны электронны дазвол.

Адпаведную пастанову ўрад краіны прыняў 10 кастрычніка, піша партал Zakon.kz. Без электроннага дазволу ва ўездзе будзе адмоўлена. Заяўку неабходна будзе падаваць на анлайн-партале QazETA не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду. Дазвол будзе выдавацца бясплатна на 180 дзён.

Раней планавалася ўвесці абавязковыя электронныя дазволы на ўезд у Казахстан ужо з 1 лістапада для грамадзян Беларусі,  Расіі ды іншых краін з бязвізавым рэжымам, якія прыбываюць у краіну на самалётах. Цяпер улады Казахстана паведамілі, што з лістапада ў аэрапорце Актау і на чатырох аўтамабільных КПП будуць тлумачыць неабходнасць такога дазволу, але не адмаўляць ва ўездзе. Са студзеня аналагічныя меры будуць прынятыя таксама ў аэрапортах Астаны і Алматы.

Цяпер грамадзяне Беларусі могуць прыязджаць у Казахстан без візы. Без рэгістрацыі можна знаходзіцца ў краіне да 30 дзён. Агулам на працягу 180 дзён у краіне можна знаходзіцца да 90 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі