Беларусам абяцаюць бязвізавыя паездкі ў Паўночную Карэю

24/08/2026 - 10:39

КНДР, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусь і Паўночная Карэя працуюць над узаемнай адменай візаў. Пра гэта кіраўнік Міністэрства замежных спраў нашай краіны Максім Рыжанкоў расказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Чыноўнік паведаміў, што гэтае пытанне ён абмяркоўваў з паўночнакарэйскай калегай Цой Сон Хі падчас свайго адпачынку ў КНДР.

"З ёй мы абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку дамовіліся пра бліжэйшыя кантакты па лініі МЗС і якраз пра падпісанне шэрагу пагадненняў, у тым ліку гэтага важнага пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян", — падзяліўся падрабязнасцямі Рыжанкоў.

Таксама кіраўнік МЗС заявіў, што яму вельмі спадабалася ў Паўночнай Карэі. "Адпачываць у сяброў заўсёды выдатна", — падвёў вынік ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі