Беларуса, затрыманага ў Маскве на стадыёне за бчб-сцяг, аштрафавалі

23/08/2021 - 18:20

51-гадовы Ігар Селіханаў, які вывесіў на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" бел-чырвона-белы сцяг, аштрафаваны на 5000 расійскіх рублёў (каля 75 долараў — рэд.). Ноч да суда Селіванаў і яго сябра Сяргей Цаван правялі ў аддзяленні паліцыі. Пра гэта "Медыязоне" распавяла юрыстка Алена Макарава.  

Судовае паседжанне па справе Цавана, які быў затрыманы за тыя ж дзеянні — парушыў "правілы паводзінаў гледачоў спартыўных спабрніцтваў" (ч.1 арт. 20.31 КоАП РФ) — адкладзенае да 6 верасня. 

БЧБ-сцяг з'явіўся на стадыёне "Лужнікі" 22 жніўня падчас матчу па пляжным футболе паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі. Абодвух "сцяганосцаў" затрымалі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі