Беларуса затрымалі ў Расіі за кантрабанду амаль 800 кг гашышу

11/04/2023 - 16:55
Кантрабандысты везлі амаль 800 кг гашышу / t.me/customs_rf

У Расіі затрымалі кантрабандыстаў, у якіх канфіскавалі амаль 800 кілаграмаў гашышу, паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы РФ.

7600 плітак гашышу былі знойдзеныя ў тайніку грузавога аўтамабіля. Кошт гэтай партыі наркотыкаў на чорным рынку — каля 4,25 мільёнаў долараў.

Расійскія мытнікі заявілі, што разам з супрацоўнікамі ФСБ затрымалі трох удзельнікаў міжнароднай злачыннай групоўкі, якія арганізавалі пастаўкі. "Гэта двое грамадзян РФ, адзін з якіх мае від на жыхарства ў Еўрасаюзе, і грамадзянін Беларусі", — кажуць у расійскім ведамстве.

Цяпер высвятляюць іншых людзей, якія маюць дачыненне да кантрабанды наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі