Беларусь значна знізіць кошт некаторых візаў для шэрагу краін ЕС

16/12/2016 - 17:39

Беларусь плануе значна знізіць кошт некаторых візаў для грамадзян шэрагу краін ЕС. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык. Новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць у 2017 годзе.

Раней паведамлялася, што ў Мінску разглядаецца магчымасць увядзення бязвізавага ўезду ў Беларусь для замежнікаў, якія ўязджаюць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. На сённяшні дзень замежнікі маюць права бязвізавага наведвання Белавежскай пушчы і Аўгустоўскага каналу.

Радыё Свабода са спасылкай на пасольствы Беларусі ў Вільні і Варшаве паведамляе пра запланаванае змяншэнне цаны гадавой візы для грамадзян краін ЕС ў 2,5 разы. Калі цяпер яна каштуе 150 еўра, дык у 2017-м — 60 еўра. Кошт аднаразовай візы не зменіцца.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі