Гродна засыпае з раніцы / vk.com/grodnogai
Праз моцны снег сіноптыкі абвясцілі на 4 лютага аранжавы ўзровень небяспекі. Белгідрамет папярэдзіў, што днём у чацвер у цэнтральных і ўсходніх раёнах рэспублікі чакаюцца моцныя ападкі.
Праблемы з-за снегападу ўжо паўсталі на захадзе. Гродна ўстаў у 9-ці бальных корках.
У Мінску раніцай з-за надвор'я спыняліся тралейбусы ў раёне вуліцы Янкі Купалы, паведаміў "Мінсктранс" у сваім Telegram-канале. Рух быў адноўлены толькі праз дзве гадзіны.
Мяркуецца, снег будзе ісці да вечара. У сувязі з гэтым службы рэкамендуюць па магчымасці ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце, а машыну прыпаркаваць удалечыні ад дрэў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.