Беларусь выйграла "Срэбранага льва" на Канскім фестывалі рэкламы

21/06/2017 - 20:38

Беларусь выйграла прэстыжную ўзнагароду на Канскім фестывалі рэкламы. У катэгорыі “Дызайн” “Срэбраным ільвом” была адзначана праца CS Light Bulbs Ангеліны Пісчыкавай. Партал tut.by адзначае, што згаданая катэгорыя адна з самых прэстыжных, таму гэта сапраўдны поспех беларускіх дызайнераў. На “Канскім льве” наша краіна не мела ўзнагароды 12 гадоў (тады поспех быў у катэгорыі “Медыя”).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі