Беларус вёз у Расію кантрабандныя яблыкі пад выглядам дываноў

13/11/2018 - 07:15

У Пскоўскай вобласці расійскія памежнікі спынілі кантрабанду яблыкаў без неабходных таварна-суправаджальных накладных і фітасанітарных сертыфікатаў, піша pln-pskov.ru.

Кантрабандны груз памежнікі выявілі ў грузавым аўтамабілі DAF, якім кіраваў 43-гадовы грамадзянін Беларусі. Паводле накладных, мужчына перавозіў у аўтамабілі дываны. Аднак у кузаве за дыванамі памежнікі знайшлі скрыні з яблыкамі. 

Кантрабанда важыла каля 19 тон. Паводле папярэдняй ацэнкі, яе арыенціровачны кошт склаў каля 950 тысяч расійскіх рублёў. Ніякіх суправаджальных дакументаў на яблыкі, накладных або фітасанітарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку тавару, кіроўца не меў.

Фота: pln24.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі