Беларусь падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе

30/08/2016 - 05:18

Беларусь падала ў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) заяўку на правядзенне чэмпіянату свету ў 2021 годзе. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар беларускай Федэрацыі хакея Яраслаў Заўгародні, піша by.tribuna.com.

Па словах спартовага чыноўніка, на бліжэйшым паўгадавым кангрэсе будзе вядома, хто стане асноўнымі канкурэнтамі Беларусі ў гэтай заяўцы. Паводле чутак, заяку на правядзенне чэмпіянату свету ў 2021 годзе плануе падаць Фінляндыя.

"Вядома, гэта вельмі сур'ёзны супернік. Але ў выпадку няўдачы мы будзем падаваць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2022 года. Але заяўка на ЧС-2021 дасць нам пэўны перавага. Мы ўпэўненыя, што альбо ў 2021, альбо ў 2022 годзе мы павінны атрымаць форум", — адзначыў Заўгародні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі