Беларусь на працягу месяца атрымае 200 мільёнаў долараў крэдыту ад Расіі

06/09/2018 - 10:01

На працягу месяца Беларусь атрымае ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) шосты транш крэдыту на 200 млн долараў, які быў "завіс" у Маскве. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) Андрэй Крайні, піша tut.by.

Па словах банкіра, грошы выдаюцца пад 1% — гэта ніжэй, чым на рынку. Мэты, на якія выдаваўся крэдыт, па словах Крайняга, у цэлым дасягнутыя. Умовы сёмага траншу, кажа ён, яшчэ будуць удакладняцца.

Расія вылучала Беларусі крэдыт у 2 мільярды долараў, які мусіў паступіць сямю траншамі. Афіцыйны Мінск атрымаў пяць траншаў на 1,6 мільярда долараў. Шосты транш Беларусь разлічвала атрымаць напрыканцы 2017 года, а сёмы — на пачатку 2018-га. Аднак часы атрымання грошай пастаянна змяняліся, і грошы дагэтуль так і не прыйшлі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі