Беларусь можа запатрабаваць за аварыю на "Дружбе" 435 мільёнаў долараў

13/05/2019 - 15:03

Беларусь можа патрабаваць ад Расіі кампенсацыю за аварыя на нафтаправодзе "Дружба" ад 271,3 мільёна долараў да 435,3 мільёна долараў. Такія падлікі прыводзіць расійскае выданне "Ведомости". 
 
У выніку агульныя страты Расіі ад аварыі могуць скласці ад двух да трох мільярдаў долараў. 

У суму, разлічаную расійскімі экспертамі, уваходзіць недаатрыманая выручка беларускай кампаніі "Гомельтранзіт-Дружба" за транзіт нафты на Захад за 14 дзён прастою нафтаправода ($29-35 млн), будучыя страты ў выручцы ад зніжэння прапускной здольнасці "Дружбы" з 65 да 40 млн тон у год ($142-300 млн да канца 2019 года) і шкода ад вымушанага спынення вытворчасці на беларускіх НПЗ (гэтыя страты могуць скласці да $280 млн).

Праблемы з расійскай нафтай пачаліся 20 красавіка. Беларусі бок заявіў, што нафта з Расіі стала паступаць з высокім утрыманнем хлорарганікі. У выніку на Мазырскім НПЗ выйшла з ладу дарагое абсталяванне. Ад паставак няякаснай расійскай нафты адмовіліся Украіна, Славакія, Германія, Польшча. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі