Беларус Ілля Івашка на тэнісным турніры ў Мюнхене ў чвэрцьфінале сенсацыйна абыграў шостую ракетку свету Аляксандра Зверава з Германіі — 6:7, 7:5, 6:3. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 35 хвілін.
Івашка на сённяшні дзень займае ў сусветным рэйтынгу 107-е месца. Ён прабіўся ў паўфінал, у якім сустрэнецца з Янам-Ленардам Штруфам з Германіі, 44-й ракеткай свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.