Беларусь будзе патрабаваць кампенсацыі за страты падчас Другой сусветнай вайны

07/07/2021 - 13:32

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед распавёў пра генацыд беларускага народа на канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу. Ён сцвярджае, што Беларусь падчас Другой сусветнай вайны панесла больш істотныя страты, чым лічылася раней, і будзе патрабаваць за гэта кампенсацыі. А таксама — што беспакаранасць калабарантаў, якія дажылі да нашых дзён, стварае глебу для гераізацыі нацызму.

Швед пералічае злачынствы, якія падчас вайны здзейснілі на тэрыторыі Беларусі нямецкія салдаты, а таксама "нацыяналісты Літвы, Латвіі, Украіны" і байцы "Арміі Краёвай". 

У тэзісах генпракурора на 16 старонках ніводнага разу не згадваецца БЧБ-сцяг. Хаця ўлады ўсімі сіламі спрабуюць упэўніць беларусаў, што злачынствы ў гады вайны тварыліся менавіта пад гэтай сімволікай.

Крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны была распачатая 9 красавіка 2020 года "ў мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі "белых" плямаў гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі". Таксама беларускія ўлады заявілі, што будуць ставіць пытанне аб выдачы ваенных злачынцаў для адкрытага суда ў Беларусі альбо рабіць усё, каб гэтыя асобы былі прыцягнутыя да адказнасці міжнароднымі інстанцыямі. А ў Нюрнбергу будуць запытваць матэрыялы Нюрнбергскага працэсу, звязаныя з нашай краінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі