Беларус атрымаў другое “золата” юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне

19/03/2016 - 12:30

Беларускі біятланіст Віктар Крыўко стаў пераможцам спрынтэрскай гонкі на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў, які праходзіць у славенскай Паклюцы. 19 сакавіка беларус найлепей прайшоў дыстанцыю ў 10 кіламетраў, дапусціўшы па адным промаху на двух агнявых рубяжах.

Ён паказаў вынік 25 хвілінаў 08,0 секунды.

Для Крыўко гэта другая залатая ўзнагарода на сёлетнім кантынентальным першынстве. Раней ён перамог у індывідуальнай гонцы на дыстанцыі 15 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі.

Юніёрскае першынство Еўропы ў Паклюцы завяршыцца 20 сакавіка гонкамі пераследу ў жанчын і мужчын, перадае БЕЛТА.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі