Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі ва Украіну

06/11/2021 - 07:54

Беларусь з 6 лістапада аднавіла пастаўкі электраэнергіі ва Украіну. У адпаведнасці з падпісаным кантрактам, пастаўкі будуць ажыццяўляцца на працягу лістапада, піша прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Да 31 кастрычніка ва Украіне дзейнічала забарона на імпарт электраэнергіі з Беларусі. Нацыянальная камісія Украіны паведамляла, што не будзе падаўжаць забарону і пачне закупкі электраэнергіі з Беларусі з 1 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі