Беларусь адмовілася выслаць у Літву блогера Цэлафанаса

05/11/2026 - 13:06

Антанас Кандротас / ELTA

Беларусь адмовілася экстрадзіраваць у Літву Антанаса Кандротаса, таксама вядомага як блогер Цэлафанас. Пра гэта паведамляе Міністэрства юстыцыі Літвы.

Зварот ад Мінюста Літвы на адрас Генпракуратуры Беларусі быў адпраўлены ў жніўні. Кандротас асуджаны ў Літве і абвешчаны ў еўрапейскі вышук.

На радзіме яму прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі па справе аб беспарадках каля Сейма ў 2021 годзе. Таксама ён быў асджаны за фінансавыя злачынствы, звязаныя з незаконным гандлем палівам і ўхіленнем ад выплаты падаткаў.

У Беларусь Кандротас уцёк у траўні 2026 года. У нашай краіне ён стаў частым удзельнікам прапагандысцкіх шоу-праграм. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі