БелаЭС паведаміла аб аглядзе новага корпуса рэактара

30/12/2016 - 03:41

29 снежня на Беларускай АЭС адбыўся агляд новапрыбылага корпуса рэактара. Як паведамляецца на сайце электрастанцыі, агляд адбываўся ў прысутнасці прадстаўнікоў генеральнага канструктара, завода-вытворцы, Беларускай чыгункі, кампаніі перавозчыка, страхавой кампаніі, замоўцы і генпадрадчыка. Спецыялісты агледзелі ўсе элементы корпуса рэактара.

Нагодай стала здарэнне, якое адбылося 26 снежня пры перавозцы корпуса па чыгунцы. На станцыі Слаўнае ў Талачынскім раёне металічны транспартны кажух рэактара стукнуўся аб жалезабетонны слуп. Пры гэтым, як паведамляецца, хуткасць руху саставу была каля 3 км за гадзіну.

Паведамляецца. што пры аглядзе апорнага бурта, дзе кажух стукнуўся аб слуп, ніякіх пашкоджанняў выяўлена не было. Уваходны кантроль корпуса рэактара будзе праведзены ў штатным рэжыме з удзелам спецыялістаў адпаведных арганізацый.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі