БДМУ перасяліў 386 студэнтаў у медакадэмію, БНТУ Еўрапейскія гульні не закранулі

13/02/2019 - 13:01

Еўрарадыё атрымала другі адказ на афіцыйны запыт пра высяленне студэнтаў са Студэнцкай вёскі. У лінгвістычным ўніверсітэце нам паведамілі, што са студэнцкай вёскі ўжо выселілі 384 студэнтаў МДЛУ. Цяпер медыцынскі ўніверсітэт таксама адказаў — 386 будучых спецыялістаў атрымалі новыя месцы пражывання:

“386 студэнтаў пераселеныя ў інтэрнат №4 Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА). Пры перасяленні студэнты засяляліся ў блокі інтэрната БелМАПА ў тым жа складзе, у якім і пражывалі ў інтэрнаце ўніверсітэта”.

Кіраўніцтва БДМУ адзначыла, што месцы атрымалі ўсе студэнты, а за межы Мінска нікога не адправілі.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу адказ прыйшоў і з БНТУ. Як высветлілася, “правядзенне Гульняў не паўплывае на змену жыллёва-бытавых умоў студэнтаў, якія навучаюцца БНТУ, і "часовае перасяленне" не закране студэнтаў БНТУ”.

Агулам у “Студэнцкай вёсцы” пражывала каля 7500 студэнтаў з БДУ, БДМУ, БДПУ, БДУІР і МДЛУ. У інтэрнацкія пакоі замест іх заселяць спартсменаў і прадстаўнікоў замежных дэлегацый, якія прыедуць у Беларусь на II Еўрапейскія гульні. Але пасля рамонту. Таму ўсіх студэнтаў з 1 лютага перасялілі ў іншыя інтэрнаты.

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 13.02:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі