БАТЭ разбіў “Славію” з лікам 6:0

07/05/2017 - 08:29

Чарговыя матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў суботу, 6 траўня. БАТЭ, які зноў вярнуўся на першы радок турнірнай табліцы, разграміў у гасцях “Славію”. Гульня скончылася з лікам 0:6, прычым адзін з забітых мячоў быў аўтаголам мазыран.

Мінскае “Дынама” мінімальна перамагло “Гомель” — 1:0, а “Слуцк” адолеў “Мінск” — 2:0.

Раней у рамках 6-га тура гулялі “Віцебск” і “Гарадзея”. Матч прайшоў 5 траўня і скончыўся сухой нічыёй — 0:0.

Сёння, 7 траўня, пройдуць апошнія матчы гэтага тура: “Крумкачы” згуляюць з “Шахцёрам”, “Нафтан” прыме “Тарпеда-БелАЗ”, а “Дняпро” сустрэнецца з “Нёманам”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі