У Гомелі злавілі п'янага кіроўцу маршруткі

13/09/2026 - 16:13

Маршрутка / av.by

У Гомелі затрымалі 49-гадовага кіроўцу маршрутнага таксі, які кіраваў мікрааўтобусам "Брагін-Гомель" у стане алкагольнага ап'янення.

У момант прыпынку супрацоўнікамі ДАІ пасажыраў у салоне не было. Кіроўца патлумачыў, што выпіў алкаголь пасля іх высадкі і вырашыў перагнаць аўтамабіль. Агляд паказаў утрыманне больш за 0,8 праміле этылавага спірту ў выдыхаемым паветры.

У выніку мужчына атрымаў штраф у памеры 200 базавых велічынь і быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі