БАТЭ падпісаў кантракт з 19-гадовым Уладзіславам Глінскім

09/08/2019 - 18:26

БАТЭ падпісаў кантракт з 19-гадовым Уладзіславам Глінскім, інфармуе клубная прэс-служба. Адзначаецца, што ў бліжэйшы час футбаліст будзе трэніравацца з дубліруючым складам барысаўчан. Глінскага называюць "перспектыўным абаронцам".

Сёлета Уладзіслаў Глінскі гуляў за мінскае "Тарпеда", якое нядаўна знялося з чэмпіянату. Ён — гулец маладзёжнай зборнай Беларусі.

У канцы ліпеня ў СМІ з'яўлялася інфармацыя пра зацікаўленасць у Глінскім расійскага клуба "Арэнбург". Аднак футбаліст працягне сваю кар'еру ў Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі