БАТЭ абверг інфармацыю, што "Партызан" хацеў купіць Іваніча за 1,5 млн еўра

24/12/2018 - 12:46

Футбольны клуб БАТЭ абверг інфармацыю пра тое, што белградскі "Партызан" хацеў купіць паўабаронцу Мірка Іваніча за 1,5 млн еўра. Клуб з Сербіі нават не звяртаўся па гэтым пытанні, сцвярджаюць барысаўчане. "Зусім незразумела, адкуль узялася агучаная сума за трансфер футбаліста", — цытуе словы начальніка прэс-службы ФК БАТЭ Сяргея Дашкевіча by.tribuna.com.

Пра тое, што "Партызан" хацеў купіць гульца БАТЭ, паведаміў сайт informer.rs. Адзначалася, што ў Белградзе палічылі завышанай суму трансфера.

Мірка Іванічу 25 гадоў. Ён — сербскі футбаліст. У складзе БАТЭ — з 2016-га.

Сёлета ў сербскую "Црвена Звезду" перайшоў абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч. Ён шкадаваў, што разам з ім не з'ехаў у Сербію і Іваніч.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі