“Басовішча” аб’явіла прыём заявак на конкурс маладых гуртоў

14/12/2015 - 18:16

Фестываль “Басовішча” аб’явіў прыём заявак на конкурс маладых гуртоў. Яны будуць прымацца да 13 студзеня ўключна. Жадаючыя паўдзельнічаць у адным з самых вядомых музычных конкурсаў мусяць даслаць на адрас konkurs@basowiszcza.org запоўнены фармуляр, біяграфію, фота, два трэкі ў фармаце MP3, а таксама як мінімум адзін відэазапіс у фармаце “live”.


Такія раннія навіны пра “Басовішча-2016” яго арганізатарка Ганна Пякарская тлумачыць жаданнем паўнавартасна падыйсці да конкурса:


“Гурты, якія трапяць у фінал, будуць мець час падрыхтавацца, загадзя будуць ведаць, ці возьмуць удзел у фэсце (у мінулым годзе 2 гурты не змаглі паўдзельнічаць у конкурсе з-за даты). Будзе відаць, як яны выкарыстаюць паўгода, якія будуць у іх у запасе”.


Адбор да “Басовішча” пройдзе ў два этапы. Падчас інтэрнет-праслухоўвання журы абярэ 10 гуртоў, якія нажыва сыграюць у клубе Re:Public 19 лютага. Па выніках галасавання журы будуць абраныя чатыры каманды, якія і выступяць на фестывалі маладой беларускай музыкі ў Гарадку.


Фестываль маладой беларускай музыкі “Басовішча-2016” пройдзе 22-23 ліпеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі