Бармэна гомельскага бара "Квартирник" затрымаў ГУБАЗіК

29/11/2022 - 07:28
Глеб Вятошкін / t.me/viasna96

У Гомелі ГУБАЗіК затрымаў бармэна бара "Квартирник" Глеба Вятошкіна, перадаюць праваабаронцы "Вясны".

У праўладных тэлеграм-каналах пішуць, быццам ён распаўсюджваў "экстрэмісцкія" матэрыялы (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Таксама паведамляецца, што ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць.

Сілавікі заяўляюць, што акрамя адміністрацыйнага пратакола на Вятошкіна могуць пачаць крымінальную справу: "сабраныя і накіраваныя матэрыялы ва УСК па Гомельскай вобласці для ўзбуджэння шэрагу крымінальных спраў за ўдзел у масавых беспарадках, распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі