Бацькі юных хакеістаў здалі трэнера сілавікам за жарт у чаце

17/12/2023 - 09:35

Хакей / pixabay.com

Бацькі юных хакеістаў здалі сілавікам трэнера, які працаваў з іх дзецьмі. На мужчыну данеслі за жарт, які ён напісаў у бацькоўскім чаце.

Трэнер працуе з дзецьмі 2015-га года нараджэння ў хакейным клубе "Лакаматыў-Орша".

З відэа, якое апублікаваў ГУБАЗіК, вынікае: у агульным чаце трэнер напісаў, што аддае перавагу прозвішчу "Зяленскі" перад прозвішчуам "Лукашэнка". Кантэкст гутаркі не прыводзіцца.

У канале сілавікоў мужчыну пагражаюць забаронай на прафесію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі