Азаранка на Уімблдоне разграміла Тамлянавіч

03/07/2019 - 12:22

Вікторыя Азаранка ў другім крузе Уімблдона (1/32 фіналу) разграміла Айлу Тамлянавіч. Беларуска (40-я ракетка свету) аддала прадстаўніцы Аўстраліі (49) толькі два геймы — 6:2, 6:0. Паядынак працягваўся 62 хвіліны.

Такім чынам Азаранка, адзіная прадстаўніца Беларусі, якая працягвае барацьбу ў адзіночным разрадзе, згуляе ў 1/16 фіналу прэстыжнага турніру. Яе саперніца — румынка Сімона Халеп, 7-я ракетка свету, якая на старце Уімблдона абыграла беларуску Аляксандру Сасновіч.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі