Авіякампанія Turkish Airlines аднаўляе палёты ў Мінск

28/07/2026 - 16:46

Самалёт Turkish Airlines / waszaturystyka.pl

Авіякампанія Turkish Airlines аднаўляе рэйсы ў Беларусь.

"З 21 верасня авіякампанія плануе аднаўленне рэгулярных авіязносін паміж Мінскам і Стамбулам пасля чатырохгадовага перапынку", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Кампанія Turkish Airlines спыніла палёты ў Беларусь пасля 24 лютага 2022 года, калі Беларусь дапамагла поўнамаштабнаму расійскаму ўварванню ва Украіну.

Плануецца, што з верасня Turkish Airlines будзе лятаць маршрутам Стамбул-Мінск-Стамбул шэсць разоў на тыдзень — у аўторкі, чацвяргі і суботы. Ад 6 кастрычніка колькасць рэйсаў павялічыцца да сямі — дададуцца палёты па панядзелках.

Turkish Airlines ужо выставіла на браніраванне квіткі на маршрут Стамбул-Мінск, яны каштуюць каля 270 еўра. Заяўлены час палёту — 3 гадзіны 35 хвілін. Дарэчы, гэта на дзве гадзіны менш, чым палёт кампаіі "Белавія" па тым жа маршруце. Хутчэй за ўсё, самалёты Turkish Airlines будуць лятаць праз тэрыторыю ЕС, а для "Белавіі" гэты маршрут закрыты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі