Аўстрыя стала сёмай краінай, якая адмаўляецца выходзіць на адзін лёд з расіянамі / Reuters
Выканаўчы дырэктар Аўстрыйскага хакейнага саюза (ÖEHV) Аляксандр Хельвіг заявіў, што "пакуль працягваецца вайна, мы выступаем супраць удзелу Расіі ў міжнародных хакейных турнірах". Яго словы прыводзіць канал ORF у праграме "Sport 20".
Паводле яго слоў, байкот матчу супраць расійскай зборнай з боку Аўстрыі цалкам магчымы.
— Аднак гэта варыянт, які еўрапейскія краіны павінны прыняць сумесна. На дадзены момант мы ні ў якім разе не будзем гуляць супраць Расіі. Вядома, да траўня сітуацыя яшчэ можа змяніцца, — дадаў Хельвіг.
Нагадаем, што раней шэсць краін заявілі, што не будуць гуляць супраць Расіі на чэмпіянаце свету ў 2027 годзе, які пройдзе ў Германіі. Расію да спаборніцтваў вярнулі пасля рашэння Спартыўнага арбітражнага суда.
Найбуйнейшыя спонсары чэмпіянату ўжо адмовіліся фінансаваць турнір, калі Расія будзе дапушчана. Аб сваёй прынцыповай пазіцыі заявілі шведская AJ Produkter, чэшскі букмекер Tipsport і вытворца шын Nokian.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут