Атрад беларускіх добраахвотнікаў імя Ліцвіна, які дзейнічаў у Адэсе, абвясціў пра спыненне свайго існавання. "У сувязі з сітуацыяй, якая адбылася, пры ўдзеле некаторых прадстаўнікоў "Палка Каліноўскага" ў траўні гэтага года", — так гэта было патлумачана ў тэлеграм-канале беларусаў Адэсы.
Пасля разгрому атрада двое яго ўдзельнікаў, Зміцер Воўк і Яўген Шкраба (яны на фота ніжэй), паехалі да сем'яў у Румынію. Хлопцы загінулі ў аўтакатастрофе па дарозе — на іх паласу выехала фура. Учора быў роўна месяц з той аварыі.
Удзельнікі атрада выказваюць словы падзякі ўсім валанцёрскім арганізацыям і неабыякавым людзям, якія на працягу больш чым трох месяцаў аказвалі дапамогу байцам: "Дзякуючы вам мы маглі дапамагаць тэрытарыяльнай абароне і паліцыі Адэсы. Вялікі дзякуй, што ўвесь час гэты вы былі разам з намі!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут