Асноўная прадукцыя "Беларуськалію" пад санкцыі ЕС, верагодна, не трапіла

25/06/2021 - 06:43

Рашэнне ЕС пра сектаральныя санкцыі супраць беларускага рэжыму мае шэраг важных дэталяў, пазначаных у дадатку.

Напрыклад, з фінансавымі інструментамі ЕС цяпер не змогуць працаваць толькі Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Белінвестбанк. 

Забароненыя калійныя ўгнаенні, што ўтрымліваюць менш за 40% калію або больш за 62%. Асноўная прадукцыя беларускіх заводаў змяшчае ад 40% да 60% калію — гэта значыць, што абмежаванні частковыя. Але ёсць у санкцыях і такі пункт — "усе іншыя" ўгнаенні з каліем. Што гэта значыць, не да канца зразумела.

З прадукцыі для вытворчасці тытуню ў Беларусь з ЕС нельга ўвозіць фільтры, паперу для тытуню, араматызатары і тэхніку для вырабу цыгарэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі