Арына Сабаленка займае рэкорднае для сябе месца ў рэйтынгу WTA

08/10/2018 - 15:07

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала 11-й ракеткай свету. Абноўлены рэйтынг Сусветнай жаночай асацыяцыі з'явіўся ў панядзелак. Сабаленка палепшыла сваё становішча ў ім на пяць пазіцый, дзякуючы паспяховаму выступленню на турніры ў Пекіне, дзе яна дайшла да чвэрцьфіналу.

У чэмпіёнскай гонцы Арына ўжо 10-я. Да таго ж, паводле апытання на сайце WTA, беларуску прызналі найлепшай тэнісісткай свету па выніках верасня.

Арыне Сабаленка 20 гадоў. Яна — ураджэнка Мінска. Першай ракеткай Беларусі тэнісістка стала ў 2018 годзе. Менавіта сёлета яна пачала ўпэўнена падымацца ў рэйтынгу WTA.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі