Арына Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Кітаі

19/03/2017 - 11:27

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (142 нумар у сусветным рэйтынгу) прайграла ў фінале турніру ў кітайскім Шэнчжэні, прызавы фонд якога складае 60 тысяч долараў.

У вырашальным паядынку беларуская спартсменка сустрэлася з расіянкай Кацярынай Аляксандравай (106-ы нумар у сусветным рэйтынгу). Матч прайшоў у двух сэтах — 2:6, 5:7.

Раней у паўфінальным матчы Сабаленка перамагла кітаянку Цзін Лю (295-е месца) — 6:1, 6:2.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі