Арына Сабаленка можа атрымаць званне WTA "Прарыў месяца"

08/11/2017 - 05:52

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) намінавала беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка на званне "Прарыў месяца", піша "Прессбол".

У кастрычніку Сабаленка згуляла свой першы фінал на турнірах WTA, але на турніры ў Цяньцзіні яна прайграла Марыі Шарапавай. Дарэчы, у мінулым месяцы Сабаленка стала першай ракеткай Беларусі, заняўшы 78-е месца ў рэйтынгу WTA.

За званне "Прарыў месяца" яе канкурэнткамі сталі расіянка Наталля Віхлянцава (54), а таксама немкі Карына Вітхефт (51) і Юлія Гергес (14).

Прагаласаваць за Арыну Сабаленка можна па гэтай спасылцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі