Аршанец думаў, што інфармацыя захоўваецца ў камеры фотафіксацыі, і скраў яе

16/10/2018 - 12:20

Аршанец думаў, што інфармацыя захоўваецца ў камеры фотафіксацыі, і скраў яе. Кур'ёзны выпадак адбыўся раніцай 12 кастрычніка ў межах пасёлка Высокае (Аршанскі раён). Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, 27-гадовы мужчына адвозіў на аўтамабілі знаёмых дзяўчат у Віцебск, пры выездзе з Оршы перавысіў хуткасць і трапіў у аб'ектыў камеры фотафіксацыі. Увечары ён там зноў праязджаў і зноў перавысіў хуткасць. Плаціць штраф не хацеў і вырашыў пазбавіцца ад камеры. Аршанец накінуў пятлю на яе і з дапамогай машыны вырваў прыладу, завёз яе дахаты, разабраў.

У Мінску ў цэнтры фіксацыі парушэнняў хутка вылічылі зламысніка, па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа. Ужо на наступны дзень да аршанца прыйшлі міліцыянеры. Яны і патлумачылі мужчыне, што кадры з камеры адразу ж перадаюцца ў сталіцу. Страты ацэненыя на суму больш за 24 тысячы рублёў.

Фота: http://uvd.vitebsk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі