У тунэлях "Хезбалы" / x.com/idfonline
Армія абароны Ізраіля паказала падземную інфраструктуру "Хезбалы". Яе выяўляюць і знішчаюць у паўднёвых раёнах Лівана, дзе праводзіцца наземная аперацыя. У падземных тунэлях і схованках знаходзяць зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, супрацьтанкавыя сродкі.
Ізраіль пачаў "абмежаваную наземную аперацыю" на поўдні Лівана мінулай ноччу. Яе мэтай з'яўляюцца аб'екты "Хезбалы" ў памежных раёнах, якія ўяўляюць непасрэдную пагрозу ізраільскім абшчынам на поўначы Ізраіля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут