Арганізатары фэста Viva Braslav паведамілі пра яго адмену

17/06/2020 - 13:38

Фэста Viva Braslav сёлета не будзе. Арганізатары вырашылі перанесці яго на 2021 года. Сваё рашэнне яны тлумачаць мноствам знешніх фактараў, а таксама пандэміяй COVID-19, якая працягваецца ў свеце.

Наступны Viva Braslav Open Air пройдзе з 22 па 25 ліпеня 2021 года.

Квіткі ўсіх катэгорыяў, набытыя на сёлетні фэст, будуць сапраўдныя і ў 2021 годзе. Абменьваць іх не трэба. 

Арганізатары абяцаюць прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць увесь лайн-ап на 2021 год і дапоўніць яго новымі імёнамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі