Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі са шпіталя

12/08/2026 - 10:11

Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

Пасля працяглага перабывання ў шпіталі выпісалі арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Каталіцкага іерарха шпіталізавалі пасля пагаршэння самаадчування.

Як піша katolik.life, сітуацыя была сур'ёзнай. Аднак дактары своечасова выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт.

Калі стан 80-гадовага іерарха палепшаў, яму зрабілі чарговую аперацыю на сэрцы: усталявалі новыя стэнты і прачысцілі старыя. Гэтая працэдура на сасудах сэрца не складаная, але ва ўзросце Кандрусевіча яна магла несці пэўную небяспеку.

Цяпер арцыбіскуп эмэрыт знаходзіцца на рэабілітацыі. Акрамя праблем з сэрцам Кандрусевіч амаль паўтара года змагаецца з анкалагічнай хваробай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі