Арцыбіскуп Кандрусевіч у Ракаве / старонка парафіі ў інстаграме
Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся да служэння ў касцёле пасля завяршэння рэабілітацыі. 80-гадовы іерарх здзейсніў першы пасля хваробы душпастырскі візіт — у парафію у Ракаве, заўважыла выданне katolik.life.
23 жніўня ў Ракаве святкавалі 30-годдзе парафіяльнага хору. Узначаліць свята запрасілі арцыбіскупа. Кандрусевіч нават далучыўся нават да спеваў хору.
22 ліпеня пасля фэсту ў Гудагаі каталіцкага іерарха тэрмінова шпіталізавалі. Дзякуючы гэтаму прадухілілі чарговы інфаркт і правялі стэнціраванне сасудаў. Пасля аперацыі ён месяц правёў на рэабілітацыі ў санаторыі ў Аксакаўшчыне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут