Востраў Балі / amazingtrip.org
Сэрвіс Tripadvisor апублікаваў рэйтынг самых прывабных для турыстаў напрамкаў года. Пры складанні Travelers' Choice Awards улічаныя мільёны водгукаў і адзнак, якія вандроўнікі пакідалі на платформе на працягу апошніх дванаццаці месяцаў.
У рэйтынг трапілі лакацыі з найбольш высокімі баламі, якія стабільна выклікаюць цікавасць у турыстаў па ўсім свеце.
Першае месца заняў інданэзійскі востраў Балі. Другі радок рэйтынгу дастаўся Лондану. А замыкае тройку лідараў Дубай.
У дзясятку лепшых напрамкаў для вандровак увайшлі таксама Ханой, Парыж, Рым, Марракеш, Бангкок, Крыт і Нью-Ёрк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут