Вокладка апошняга выпуску праграмы / YT/@zahlianie_sonca
На YouTube з'явіўся апошні выпуск праграмы "Загляне сонца", запісаны Мікітам Мелказёравым. Тэмай стала Раство.
"Разбіраемся, як Баторый далучыў Рэч Паспалітую да прагрэсу і чаму краіна стала адной з першых, хто прыняў грыгарыянскі каляндар. Чаму ў Беларусі пасля 1 лютага 1918 года адразу наступіла 14 лютага і пры чым тут Ленін. Як так атрымалася, што самы доўгі мост у свеце знаходзіўся ў Беларусі? І адкуль у беларускай мове з’явілася слова "Каляды", — анансуюць выпуск на канале.
37-гадовы журналіст і блогер Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр у Варшаве ў ноч на 21 снежня 2025. Прычыны смерці пакуль не называліся.
Развітанне з Мелказёравым адбылося ў Варшаве 30-га снежня.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут