Каракас у агні / Reuters
3 студзеня 2026 года ЗША правялі ваенную аперацыю, у выніку якой непасрэдна ў сталіцы Венесуэлы Каракасе быў арыштаваны яе нелегітымны прэзідэнт Нікалас Мадура і яго жонка.
Аперацыя рыхтавалася сіламі ЗША на працягу некалькіх месяцаў. У ёй узялі ўдзел 150 самалётаў і беспілотнікаў.
Спачатку была падаўлена сістэма супрацьпаветранай абароны Венесуэлы, адначасова з гэтым спецназ на верталётах прызямліўся непадалёк ад прэзідэнцкага палаца і арыштаваў Мадура.
Ужо 5 студзеня яго і яшчэ некалькі чалавек будуць судзіць у ЗША.
Як гэта было, глядзіце на фотаздымках Reuters.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут