Амбасадар ЗША ў Беларусі: рэжым не можа змірыцца з уплывовымі НДА

23/07/2021 - 16:00

Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр пракаментавала апошнія падзеі ў нашай краіне — ліквідацыю больш за 40 грамадскіх структур, пра якую стала вядома 23 ліпеня.

"Рэжым не можа змірыцца з БАЖ, ПЭН-цэнтрам і іншымі ўплывовымі НДА, якія займаюцца інвалідамі, мастацтвам, СМІ, правамі чалавека і шмат чым іншым,піша яна ў Twitter. — Замест таго, каб прызнаць сваю ўласную ролю ў стварэнні крызісу ў Беларусі, яны імкнуцца абвінаваціць іншых".

Сярод ліквідаваных грамадскіх аб'яднанняў — незалежная арт-пляцоўка "Арт Сядзіба", бясплатныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова", Бізнес-школа ІПМ, медыяплатформа "ИМЕНА".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі