Амбасада Беларусі дапаможа выехаць з Казахстана чатыром суайчыннікам

06/01/2022 - 14:44

Амбасада Беларусі ў Казахстане дапамагае суайчыннікам пакінуць краіну, паведамляе Sputnik. 

Жаданне выехаць з Казахстана выказалі чацвёра грамадзян Беларусі. Аднаму з іх ужо набылі квіток на бліжэйшы рэйс з Нур-Султана.

МЗС Беларусі ўдакладніла, што дапамогу ў Казахстане атрымалі ўжо каля дзесяці нашых суайчыннікаў.

Учора "Белавія" адмяніла рэйс у Алматы, бо аэрапорт быў захопены пратэстоўцамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі