Беларуская "малочка"
На расійска-беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці за мінулы тыдзень зафіксавалі тры выпадкі "незаконнага перамяшчэння тавараў".
Гаворка ідзе пра 1,9 тоны гатовай малочнай (сыры, смятана) і мясной прадукцыі (калбасныя вырабы), якую везлі з Беларусі.
Праблема, як растлумачылі расійскія інспектары, у адсутнасці ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць яе бяспеку і паходжанне. Акрамя таго, прадукты перавозілі без халадзільнага абсталявання.
У выніку амаль 1,9 тоны гатовай прадукцыі адправілі назад у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут