Аляксандру Фядуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 12 кастрычніка

12/08/2021 - 17:18

Аляксандру Фядуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 12 кастрычніка. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Марына Шыбко. Яна піша, што следчыя дзеянні з ім не праводзіліся ўжо тры месяцы.

Палітолаг і літаратуразнаўца Фядута абвінавачваецца ў "змове з мэтай захопу [у Беларусі] ўлады неканстытуцыйным шляхам". У красавіку 2021-га ён быў затрыманы ў Маскве і вывезены ў нашу краіну. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў аб раскрыцці "дзяржперавароту" і рыхтаванага "замаху" на яго.

Аляксандр Фядута знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Жонка перадала яму тэлевізар. Яна піша, што Аляксандр схуднеў, былыя сукамернікі "штаны яму ўшылі".

Шыбко: "Спякоту перанёс ніштавата, вырвалі зуб вельмі ўдала, але аднавілася падагра, кеўляе, а палачку нельга ўзяць".

Фядута шмат чытае і піша: "Перадаў рукапіс па [Уладзіміры] Караткевічы на прачытанне следчаму, каб пасля перадаць мне".

Аляксандр Фядута ведае пра "зачыстку" ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. "Піша, што не ўкладваецца ў галаве закрыццё НДА", — дадае Марына Шыбко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі