Аляксандр Паўловіч падпісаў новы кантракт з мінскім "Дынама"

05/07/2018 - 13:38

Аляксандр Паўловіч падпісаў новы кантракт з мінскім "Дынама". Ён разлічаны на адзін год, інфармуе прэс-служба хакейнага клуба.

Паўловічу 12 ліпеня споўніцца 30 гадоў. Ён — ураджэнец Гродна. Выступаў за гродзенскі "Нёман", салігорскі "Шахцёр", у мінскім "Дынама" — з 2011-га. Некалькі сезонаў нападаючы быў капітанам каманды. У КХЛ Аляксандр Паўловіч правёў 263 матчы, набраў 49 выніковых балаў (26 закінутых шайбаў і 23 галявыя перадачы).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі